Данілаўцы
Дані́лаўцы[1] (трансліт.: Danilaŭcy, руск.: Даниловцы) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета. ГісторыяВядома з XVIII ст. У 1737 г. у складзе Воўпаўскага староства, мела 42 валокі. У 1796 г. фальварак і вёска ў складзе Воўпаўскага староства, належала графу Плятэру. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 20 двароў, 277 жыхароў. НасельніцтваНа 01.01.2004 г. 97 двароў, 190 жыхароў. Памятныя мясціныСелішча, ранняе Сярэднявечча (XI-XII ст.). На захад ад вёскі, на беразе р. Рось. Плошча 1,2 га. Абследавалі ў 1958 г. Ф. Д. Гурэвіч, у 1973 г. Я. Г. Звяруга. Знойдзены фрагменты ганчарнай керамікі, жалезныя тыглі. Матэрыялы абследавання селішча знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Курганны могільнік, ранняе Сярэднявечча (XI-XIII ст.). За 0,7 км на паўднёвы ўсход ад в. Старына. Адкрыла і даследавала ў 1958 г. Ф. Д. Гурэвіч, абследаваў у 1973 г. Я. Г. Звяруга. 3 курганы, вышыня 0,6 м, дыяметр да 12 м. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia