Плябанаўцы (Ваўкавыскі раён)
Пляба́наўцы[1] (трансліт.: Pliabanaŭcy, руск.: Плебановцы, ранейшая назва - Ганусаўшчызна) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета. ГісторыяВядома з XVI ст. З 1611 г. належала плябаніі Роскага касцёла. У 1836 г. складалася з 23 вёсак, якія належалі Роскаму касцёлу. У адной 10 двароў, 101 жыхар, у другой 7 двароў, 44 жыхары. НасельніцтваНа 01.01.2004 г. 104 двары, 208 жыхароў. ІнфраструктураБылы цэнтр СВК “Агра-Лозы”, які ў 2010 г. быў далучаны да РУСП «Племзавод «Рось». Ёсць крама, Дом культуры, бібліятэка. Памятныя мясціныПомнік воінам-землякам. Магіла савецкага воіна. Пахаваны воін, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. На ўшанаванне яго памяці і памяці землякоў, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у 1972 г. на магіле ўсталяваны помнік — стэла і скульптура воіна. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia