Даніэль Агер
Даніе́ль Мю́нтэ А́гер (дацк.: Daniel Munthe Agger; нар. 12 снежня 1984, Відаўрэ, Данія) — дацкі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Даніі (2005—2016), дзе на працягу чатырох гадоў быў капітанам. Вядомы перш за ўсё дзякуючы выступам за англійскі «Ліверпул». У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Кёгэ». Кар’ера«Брондбю»Агер быў названы самым перспектыўным іграком Даніі на працягу двух гадоў запар, у 2004 і 2005 гадах. Даніэль далучыўся да «Брондбю» ў 2004 годзе і дэбютаваў за свой новы клуб 25 ліпеня 2004 года ў матчы чэмпіянату супраць «Одэнсэ». Атрымаў свой вялікі шанец раней, чым чакалася, таму што дасведчаны абаронца «Брондбю» Андрэас Якабсен быў прададзены «Саўтгемптану». Агер быў названы найлепшым іграком «Брондбю» ў трох гульнях запар, неўзабаве пасля свайго дэбюту, ён замацаваўся ў першай камандзе ў 19-гадовым узросце. «Ліверпул»Агер прагрэсаваў з тых часоў, і не стаў сюрпрызам яго пераход у «Ліверпул» пасля 49 гульняў у складзе «Брондбю». Агер хутка прыстасаваўся да гульні «Ліверпула», і ўжо ў хуткім часе Самі Хююпія саступіў яму месца ў асноўным складзе. Вяртанне ў «Брондбю»30 жніўня 2014 года «Ліверпул» пацвердзіў вяртанне Агера ў «Брондбю», з якім абаронца падпісаў двухгадовы кантракт. 9 чэрвеня 2016 года, ва ўзросце 31 год, Агер абвясціў аб завяршэнні кар’еры[3]. У чэрвені 2021 года ўзначаліў клуб «Кёгэ» з другога дывізіёна Даніі. Дасягненні«Брондбю»:
«Ліверпул»:
Асабістае жыццёМалодшы стрыечны брат Даніэля Мікалай Агер таксама з’яўляецца футбалістам і гуляе за «Сількебарг». У маі 2010 года, Агер абраўся шлюбам са сваёй сяброўкай Сафі Нельсан. Пара правяла вяселле ў Капенгагене. Яны маюць двух сыноў, якіх клічуць Джэймі і Мезан. Агер зараз са сваім дзядькам трымае паб у Даніі. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia