Нікі Сімлінг
Нікі Дыгэ Сімлінг (дацк.: Niki Dige Zimling; нар. 19 красавіка 1985, Торнбю, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Даніі (2008—2014). Клубная кар’ераПачатакУ дзяцінстве Нікі гуляў за некалькі дацкіх клубаў перш чым перайшоў у моладзевую каманду «Брондбю». За гэты клуб Сімлінг дэбютаваў у красавіку 2003 года ў гульні ўнутранага чэмпіянату супраць клуба «Ольбарг». Наступныя два гады правёў у складзе капенгагенкага клуба. Улетку 2005 года з-за адсутнасцю месца ў стартавым складзе перайшоў у клуб «Эсб’ерг», дзе хутка зацвердзіўся як ігрок асноўнага складу. «Удзінезэ»У снежні 2008 года падпісаў дагавор з італьянскім клубам «Удзінезэ», перайшоўшы ў склад апенінцаў як вольны агент. У ліпені 2009 года вярнуўся ў Данію, каб пацвердзіць пераход у адзін з клубаў, але дамоўленасць была зрушана, у выніку чаго застаўся ў Італіі. У чэрвені 2010 года перашоў у нідэрландскі НЕК на правах арэнды. «Бругэ»27 мая 2011 года Сімлінг падпісаў 4-гадовы кантракт з бельгійскім футбольным клубам «Бругэ», паводле якога купля дацкага іграка абыйшлася бельгійцам у 500 тысяч еўра[3]. «Майнц»У студзені 2014 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з нямецкім «Майнцам». У верасні 2014 года адправіўся ў арэнду ў амстэрдамскі «Аякс». У «Аяксе» выступаў нерэгулярна: звычайна выхадзіў на замену, гуляў за другую каманду клуба «Ёнг Аякс», а ў лютым 2015 года атрымаў траўму. Улетку 2015 года вярнуўся ў «Майнц», але ў лютым 2016 года зноў быў аддадзены ў арэнду — у «Франкфурт». Сезон 2016/17 правёў у другой камандзе «Майнца». «Сёнер’юск»Улетку 2017 года вярнуўся ў Данію, стаўшы іграком клуба «Сёнер’юск». Па заканчэнні сезона 2018/19 завяршыў прафесійную кар’еру. Міжнародная кар’ераУ лютым 2008 года Нікі дэбютаваў у складзе зборнай Даніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Славеніі. 11 лістапада 2010 года, пасля двух з паловай гадоў, Нікі правёў свой другі матч супраць зборнай Чэхіі, пасля чаго часцей пачаў выклівацца да гульняў нацыянальнай каманды. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia