Дарагабужскае староства
Дарагабужскае староства (1610—1654) — дзяржаўнае ўладанне ў складзе Смаленскага павету Смаленскага ваяводства ў часы знаходжання гэтых земляў пад уладай Рэчы Паспалітай. ГісторыяПасля захопу Дарагабужа войскамі Рэчы Паспалітай у 1610 годзе і пацверджаньня яго прыналежнасці да Вялікага Княства Літоўскага паводле Дэўлінскага перамір’я 1618 году, места стала цэнтрам Дарагабужскага староства. У адміністрацыйным падзеле яно ўваходзіла ў склад Смаленскага павету Смаленскага ваяводства[1]. На працягу 1613—1617 гадоў Дарагабуж знаходзіўся пад уладай Маскоўскай дзяржавы і быў цэнтрам асобнага ваяводства. Аднак ужо ў 1617 годзе ён зноў перайшоў пад уладу Рэчы Паспалітай. У 1632—1634 гадах падчас Смаленскай вайны места часова зноў было занята войскамі Маскоўскай дзяржавы, але пасля падпісання Палянаўскага міру вярнулася да Рэчы Паспалітай[2]. Канчаткова статус староства замацаваўся ў 1617 годзе і заставаўся нязменным да 1654 года[3], калі места было занята расійскімі войскамі падчас вайны 1654—1667 гадоў. Магдэбургскае права і гарадское жыццё28 траўня 1625 году кароль і вялікі князь Жыгімонт III Ваза надаў Дарагабужу магдэбургскае права[4]. Паводле прывілею, места атрымала герб: «у блакітным полі вобраз Панны Марыі». Магдэбургскае права спрыяла развіццю самакіравання: на чале места стаяў войт (намеснік караля), а гарадская рада (магістрат) выбіралася жыхарамі. Да 1650 году ў Дарагабужы налічвалася 184 двары, дзейнічалі гасціны двор і тры млыны. Самакіраванне і эканамічныя льготы спрыялі росту населенага пункта як цэнтру гандлю і рамёстваў. Пасля страты магдэбургскага права ў 1634 годзе частка гэтых магчымасцяў была абмежаваная. Рэлігія і адукацыяУ першай палове XVII стагоддзя на тэрыторыі староства актыўна дзейнічалі каталіцкія ордэны, у тым ліку езуіты. Яны займаліся асветай, адкрываючы школы і бурсы, і спрыялі пашырэнню польскай культуры і мовы сярод гарадскога насельніцтва. У самім Дарагабужы Болдзінаў праваслаўны манастыр быў ператвораны ў езуіцкі кляштар[5]. Актыўна супрацьстаяў распаўсюджванню каталіцтва Крыжаўзвіжанскі Бізюкоў манастыр[6]. ЛіквідацыяУ чэрвені 1654 году места было занята войскамі Маскоўскай дзяржавы. Дарагабужскае староства было скасаванае, і землі ўвайшлі ў склад Расіі, дзе захавалі статус асобнага ўезду да 1927 году. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia