Даўгахвостая кугакаўка
![]() Даўгахвостая кугакаўка, даўгахвостая няясыць (Strix uralensis) — птушка сямейства Савіныя (Strigidae). Від Strix uralensis падзяляецца (залежыць таксама ад існуючых класіфікацый, універсальнай класіфікацыі пакуль не існуе) на 15 падвідаў, два падвіды, Strix uralensis liturata і Strix uralensis macroura гняздзяцца таксама ў Цэнтральнай Еўропе. Занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[1]. АпісаннеБуйная сава (даўжыня цела 50—60 см, маса 680—980 г, размах крылаў 115—140 см) з доўгім (26—30 см) паласатым хвастом. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне спіннога боку вохрыстае з густымі цёмнымі падоўжнымі стракацінамі, брушнога — белае з бурымі падоўжнымі плямамі. Тваравы дыск светла-шэры, з бакоў і знізу аблямаваны вузкай палосай з дробных серабрыста-белых пёраў. Першарадныя махавыя цёмна-бурыя з светлымі папярочнымі палоскамі. Дзюба жоўтая, радужына цёмна-карычневая, кіпцюры чорныя. Апярэнне ног белаватае або вохрыстае, даходзіць да кіпцюроў. ПашырэннеАрэал разарваны: паўночны ўсход Еўропы (акрамя крайняй поўначы), ідзе шырокім поясам праз Азію да Сахаліна і Японіі ўключна, а таксама Карпаты і Дынарскае нагор’е, паўднёвы Кітай. На тэрыторыі Беларусі рэдкі, распаўсюджаны ў паўночнай палове краіны аселы від. Насяляе спелыя, старыя хваёвыя або мяшаныя дрэвастоі (рэдка лісцевыя) са слаба развітым падлескам. Звычайна засяляе нізіны, але ў Славакіі даходзіць да 850 м, у Румыніі — да 1600 м над узроўнем мора. Галоўным чынам аселая і качуючая птушкі. Месцы зімовак у межах гнездавога арэала, а таксама на поўдзень ад яго ў Цэнтрадьнай Азіі. Асаблівасці біялогііМанагам. Гнездавыя ўчасткі пастаянныя на працягу многіх гадоў. Такаванне пачынаецца ў першыя дні сакавіка, найбольш актыўнае — у канцы сакавіка — першай палове красавіка. Гняздуецца ў дуплах, у спарахнелых ствалах, гнездавых скрынках (таксама напалавіну адкрытых), у глыбі лесу, часам займае гнёзды вялікіх птушак, галоўным чынам драпежных або крумкачовых, можа займаць гнёзды вавёрак). У выключных выпадках селіцца ў будынках, на зямлі або скалах. Гняздо без высцілкі. Кладка з 2—4 (часам 1—6) яек у красавіку. Яйкі памерамі 50 x 42 мм, з аднолькавымі тупымі канцамі, авальныя, амаль акруглыя, белыя, бліскучыя. Наседжванне 28 сутак, пачынаючы з першага знесенага яйка. Птушаняты пакідаюць гняздо ў канцы мая. Лётны маладняк ў сярэдзіне ліпеня. Корміць птушанят самец. Дарослыя птушкі кормяцца мышападобнымі грызунамі, землярыйкамі, радзей птушкамі. У паслягнездавы перыяд шырока вандруе. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia