Джэймстаўн (востраў Святой Алены)
Джэймстаўн (англ.: Jamestown) — сталіца брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья. Адзіны порт вострава Святой Алены. Насельніцтва (2008 г.) — 714 чал. ГеаграфіяГорад Джэймстаўн месціцца на беразе заліва Джэймс у вузкай міжскальнай расколіне ў паўночна-заходняй частцы вострава Святой Алены. Клімат сухі трапічны. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца паміж 19 °C і 24 °C. Найбольш спякотны месяц — красавік, калі тэмпература дасягае 34 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 113 мм. ГісторыяПаселішча на месцы Джэймстаўна было заснавана Англійскай Ост-Індскай кампаніяй у 1659 г. Для аховы была пабудавана крэпасць Св. Джона. У 1660 г. у сувязі з рэстаўрацыяй манархіі ў Англіі крэпасць атрымала назву Джэймс у гонар герцага Ёркскага. Праз некалькі гадоў у дакументах Ост-Індскай кампаніі паселішча названа Джэймстаўнам. У 1673 г. паселішча і крэпасць былі часова захоплены галандцамі. У канцы XVIII — XIX стст. Джэймстаўн з’яўляўся важным транзітным цэнтрам у Паўднёвай Атлантыцы. У 1834 г. перададзены ў маёмасць Вялікабрытаніі. Па загаду каралевы Вікторыі ў 1859 г. атрымаў статус горада і права на самакіраванне. З 2009 г. з’яўляецца афіцыйнай сталіцай брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья. ЭканомікаБольшасць жыхароў горада Джэймстаўн працуе ў адміністрацыі і займаецца абслугоўваннем. Славутыя мясціныСпіс славутых мясцін Джэймстаўна:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia