Джэйш аль-Іслам
Джэйш аль-Іслам (араб. جيش الإسلام — «Армія ісламу») — кааліцыя сірыйскіх антыўрадавых узброеных груповак ісламісцкага напрамку, якая сфармавалася восенню 2013 года. Да красавіка 2018 года ўяўляла сабой найбольш магутную ўзброеную групоўку ў анклаве Усходняя Гута, у непасрэднай блізкасці да Дамаска. Супернічала за ўплыў у рэгіёне з групоўкамі «Файлак ар-Рахман» і «Фронт аль-Нусра». Штаб-кватэра і асноўныя сілы ўтварэння дыслакаваліся ў горадзе Дума. У красавіку 2018 года ў выніку наступленне ўрадавых сілаў кааліцыя была вымушана здаць пазіцыі і цяжкае ўзбраенне і эвакуявацца на поўнач правінцыі Алепа, кантраляваную турэцкімі УС і Сірыйскай нацыянальнай арміяй. Падтрымліваецца Саудаўскай Аравіяй. Уваходзіць у спіс тэрарыстычных арганізацый, складзены сірыйскім урадам[1]. У расійскі адзіны федэральны спіс тэрарыстычных арганізацый не ўключана[2]. Прызнана тэрарыстычнай ў Іране і Егіпце[3]. У той жа час, яна публічна асуджае ісламісцкі тэрарызм. У маі 2016 года Расія прапаноўвала Савету бяспекі ААН прызнаць «Джэйш аль-Іслам» тэрарыстычнай групоўкай, аднак гэта прапанова не знайшла падтрымкі[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia