Дзенавішкі
Дзенаві́шкі[1] (трансліт.: Dzienaviški, руск.: Деновишки) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жодзішкаўскага сельсавета. Да 17 лістапада 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Сыраваткінскага сельсавета, да 28 сакавіка 2016 года — у склад Лылойцінскага сельсавета[2]. НазваУ дзенавішскай назве тая ж аснова Den-, што і ў балцка-літоўскім аднаасноўным імені Denutis, ад якога шчучынскае прозвішча Дзенуць. Гэтая ж аснова і ў двухасноўным імені Zebeden (< Seb-e-den(as), "Се́бедзен"), так звалі брата яцвяжскага "караля" Не́цімера, які згаданы ў Кведлінбургскіх аналах у расповедзе пра пакутніцтва Бруна Кверфурцкага, дзе ўпершыню згадваецца назва "Літва". У імені тыпу Denavas фармант -av- як у прускіх імёнах Girdaw, Glandaw, Medaw. Гэты ж фармант у адыменнай назве Булавішкі (< Bulavas). Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia