Данюшава
Даню́шава[3] (трансліт.: Daniušava, руск.: Данюшево) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жодзішкаўскага сельсавета. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеУ 1620 у Данюшаве з фундацыі Яна Кішкі і яго жонкі Крысціны з Друцкіх-Сакольскіх збудавалі першы касцёл. У 1728 Мікалай Кошыч заснаваў у Данюшаве езуіцкую місію. Па ліквідацыі ордэна езуітаў у 1773 касцёл стаў парафіяльным. Пад уладай Расійскай імперыі![]() У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Данюшава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1809 Марцін Кліманскі збудаваў у мястэчку новы касцёл. У 1899 святыню з дапамогай прыхаджан пашырыў ксёндз Гінтаўт Ніказег. Каталіцкая парафія Данюшава належала да Свірскага дэканата і налічвала 3720 вернікаў. Само мястэчка ў сярэдзіне XIX ст. знаходзілася ў валоданні Чарноцкіх. Канстанцін Тышкевіч пасля падарожжа Вяллей ў 1857 у кнізе «Вялля і яе берагі» перадаў свае ўражанні ад Данюшава:
У Першую сусветную вайну ў Данюшаве месціўся нямецкі шпіталь. У гэты час у двары касцёла паставілі два помнікі памерлым афіцэрам. Пасля таго як лінія фронта стабілізавалася непадалёк ад мястэчка, немцы ўзвялі перад касцёлам вялікі помнік з камянёў і бетону, які прысвяцілі «памяці слаўнага наступлення 1915». Пасля заканчэння вайны парэшткі нямецкіх салдат і афіцэраў перазахавалі на вайсковых могілках у вёсцы Маркоўцы. На высокім каменным пастаменце нямецкага помніка паставілі скульптуру Божай Маці. Найноўшы час25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Данюшава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі. У 1939 Данюшава ўвайшло ў БССР. У 1940—1961 гадах цэнтр Данюшаўскага сельсавета[5]. У 1960-я савецкія ўлады гвалтоўна закрылі касцёл (зноў дзейнічае з 1980-х)[6]. НасельніцтваДэмаграфія
Турыстычная інфармацыяСлавутасці
Страчаная спадчына
Галерэя
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia