Жодзішкаўскі сельсавет
Жо́дзішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жодзішкі. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Данюшаўскага сельсавета, у склад Войстамскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Абрамаўшчына III, Акушкава, Курчы, Лешчаняты, Мілуці, Няхведы, Семянкі і Целякі)[1]. 15 мая 1978 года да сельсавета далучана частка скасаванага Міцкевіцкага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Завелле, Калпяя і Трылесіна)[2]. 17 лістапада 1986 года ў склад сельсавета перададзены 19 населеных пунктаў (вёскі Андрэеўцы, Ашмянец, Будзілкі, Дубкі, Капачы, Паляны, Пастарыні III, Працуты, Селішча, Сенцяняты, Стаўбуцева, Сыраваткі, Хацілавічы, хутары Баравыя, Гародзькава, Дзексна, Сяляцічы, Хваецкаўшчына і Чорная Лужа) скасаванага Сыраваткінскага сельсавета[3]. 28 сакавіка 2016 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лылойцінскага сельсавета (15 населеных пунктаў: аграгарадок Лылойці, вёскі Буякі, Дабраўляны, Дзенавішкі, Каробкі, Лявонавічы, Міхнічы, Нястанішкі, Пазборцы, Рымшыненты, Станчыненты, Хведзевічы, Шыманэлі, хутары Лапавойня, Росцішкі)[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (53 населеныя пункты) — 2971 чалавек[5], з іх 93,0 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 2,4 % — палякі, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (68 населеных пунктаў) — 2621 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia