Дзмітрый Барысавіч Гвішыяні

Дзмітрый Барысавіч Гвішыяні
Дата нараджэння 5 лістапада 1978(1978-11-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1999(1999-09-01) (20 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
ордэн «За асабістую мужнасць»

Дзмітрый Барысавіч Гвішыяні (5 лістапада 1978(1978-11-05), Брэст1 верасня 1999(1999-09-01), Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — курсант Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць».

Біяграфія

Нарадзіўся 5 лістапада 1978 года ў Брэсце. Бацька — Барыс Рыгоравіч Гвішыяні, маці — Марал Байкханаўна Гвішыяні[1], дзед — ветэран вайны, ураджэнец Грузіі Рыгор Парнавазавіч Гвішыяні[2].

У 1995 годзе скончыў сярэднюю школу № 30 горада Брэста.

У 1996 годзе быў прызваны ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

У 1997 годзе паступіў у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.

28 жніўня 1999 года Дзмітрый вяртаўся з дому ў сталіцу. Ехаў з сябрамі-аднакурснікамі ў пасажырскім цягніку № 660 Брэст—Мінск. Позна ўвечары недалёка ад Драгічына цеплавоз раптам загарэўся. Пасажырскі цягнік здзейсніў экстраннае тармажэнне ў 22:50 у раёне станцыі «Ліпнікі». Курсанты не разгубіліся. Дзмітрый Гвішыяні і Раман Кунда, прыхапіўшы вогнетушыцелі, пабеглі тушыць пажар, а Вадзім Грыцук і Віктар Чуманскі стараліся спыніць паніку і дапамагалі пасажырам выбірацца з вагонаў. Дзмітрый спрабаваў управіцца з агнём, але ў гэты момант прагрымеў магутны выбух — выбухнулі акумулятары, усталяваныя ў нішу паліўнага баку цеплавоза. Следам паліўныя бакі цеплавоза. Хваля палаючага паліва абліла Дзмітрыя Гвішыяні, які бліжэй за ўсіх знаходзіўся да лакаматыва. Пацярпелага курсанта з наймацнейшымі апёкамі на верталёце тэрмінова даставілі ў Мінск у 432-й галоўны ваенны клінічны шпіталь[3].

Ад атрыманых апёкаў у ноч з 31 жніўня на 1 верасня 1999 года Дзмітрый Гвішыяні памёр[3].

За выключную адвагу, праяўленую пры выратаванні людзей падчас надзвычайнага здарэння, курсант Дзмітрый Гвішыяні быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць».

Узнагароды

Памяць

  • 31 жніўня 2004 года на тэрыторыі Ваеннай акадэміі быў урачыста адкрыты помнік Дзмітрыю Гвішыяні.
  • На падставе пастановы ад 27 студзеня 2006 года начальнік Беларускай чыгункі Уладзіміра Жарэла і старшыні Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Алега Вінніка цеплавоз ТЭП60-774 прыпіскі лакаматыўнага дэпо Мінск названы «Курсант Дзмітрый Гвішыяні». 23 лютага 2006 года адбыўся першы рэйс імяннога лакаматыва. У 2012 годзе цеплавоз імя Дзмітрыя Гвішыяні перададзены ў чыгуначны музей Брэста.
  • Імя Дзмітрыя Гвішыяні прысвоена сярэдняй школе № 30 у Брэсце[4], вул. Валгаградская, 42 (недалёка ад Вяслярнага канала). У школьным музеі адна з экспазіцый прысвечана Дзмітрыю Гвішыяні[5].
  • Навечна залічаны у спісы асабовага складу 1-га узводу 2-га курса агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
  • У ліпені 2004 года каля сярэдняй школы № 30 Брэста адкрыта Алея імя Дзмітрыя Гвішыяні[6].
  • У 2007 годзе вуліца Свабоды ў мікрараёне Усходні гораду Мінску перайменавана ў вуліцу Курсанта Гвішыяні. 30 чэрвеня 2017 года на адным з дамоў урачыста адкрыта мемарыяльная дошка мужнаму герою-курсанту[7].
  • 5 лістапада 2014 года ў Брэсце ў мікрараёне Кавалёва адкрыты памятны знак[8]. Мемарыяльная дошка з барэльефам, вырабленая скульптарам Аляксеем Паўлючуком, усталяваная на сцяне будынка сярэдняй школы № 30 імя Д. Б. Гвішыяні. На ёй высечаны тэкст: «Сярэдняя школа № 30 г. Брэст названая ў гонар выпускніка школы кавалера ордэна „За асабістую мужнасць“ Дзмітрыя Гвішыяні».
  • У 2021 годзе — праведзены чэмпіянат па армейскім рукапашным баі памяці Дзмітрыя Гвішыяні ў Ваеннай акадэміі[9].
  • 4 лістапада 2022 года каля сярэдняй школы № 30 Брэста адкрыта шыльда з QR-кодам, прысвечаная Дзмітрыю Гвішыяні[10]. Аблічбаваныя мемарыяльны знак і алея імя Дзмітрыя Барысавіча Гвішыяні.
  • 4—5 лістапада 2023 года — праведзены міжнародны турнір па рукапашным баі памяці Дзмітрыя Гвішыяні ў Брэсце[11][12].

Літаратура

Крыніцы

  1. Музыкально-литературный журнал "Наследники Победы" с участием родителей Д.Б.Гвишиани. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2023. Праверана 30 сакавіка 2024.
  2. Подвиг Дмитрия Гвишиани вспоминают в Бресте. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2023. Праверана 4 лістапада 2023.
  3. а б Подвиг Дмитрия Гвишиани. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2023. Праверана 4 лістапада 2023.
  4. Государственное учреждение образования "Средняя школа № 30 имени Д.Б. Гвишиани г. Бреста". Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2023. Праверана 4 лістапада 2023.
  5. Школьный музей. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2023. Праверана 30 сакавіка 2024.
  6. Аллея в честь Дмитрия Гвишиани. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2023. Праверана 4 лістапада 2023.
  7. В Первомайском районе торжественно открыли улицу Курсанта Гвишиани. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2020. Праверана 4 лістапада 2023.
  8. Мемориальную доску в честь Дмитрия Гвишиани открыли в Бресте. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2023. Праверана 4 лістапада 2023.
  9. Чемпионат по армейскому рукопашному бою памяти Дмитрия Гвишиани стартовал в Военной академии. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2023. Праверана 4 лістапада 2023.
  10. 2022-11-04 г. Брест. Церемония установки цифровой таблички Д.Гвишиани. Новости на Буг-ТВ.. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2023. Праверана 4 лістапада 2023.
  11. Турнир по рукопашному бою памяти Дмитрия Гвишиани стартует в Бресте. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2023. Праверана 4 лістапада 2023.
  12. Турнир по рукопашному бою памяти Дмитрия Гвишиани проходит в Бресте. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2023. Праверана 4 лістапада 2023.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya