У 1871 годзе Д. Знабішын быў пераведзены ў цэнтральнае ўпраўленне таго ж таварыства кантралёрам па службе рамонта шляху і будынкаў Мікалаеўскай, Варшаўскай і Ніжагародскай(руск.) (бел. ліній, дзе складаўся па 1880 год[1].
Званнем інжынер-архітэктара Д. Знабішын ганараваны ў 1871 годзе за прадстаўленыя ў Савеце вучылішча працы[1].
У кастрычніку 1880 года Д. Знабішын паступіў на дзяржаўную службу і заняў пасаду малодшага архітэктара варонежскага губернскага праўлення[2]. З 1882 года ганаровы член губернскага апякунства аб дзіцячых прытулках[2].
У кастрычніку 1884 года пераведзены на такую ж пасаду ў мінскае губернскае праўленне, куды выехаў у чэрвені таго ж года[2], у Мінску служыў прынамсі да 1892 года. Акрамя гэтага Д. Знабішын выконваў абавязкі дырэктара мінскага губернскага апякунскага аб турмах камітэту і ганаровага члена мінскага губернскага апякунства аб дзіцячых прытулках[1].
Пазней займаў пасаду Омскага губернскага інжынера[2].
Сям’я
10 лютага 1884 года ў дамовай царкве дысцыплінарнага батальёна ў Варонежы Д. Знабішын абвянчаўся з дачкой купца Настассяй Іванаўнай Саўчанкавай[2].
Творчасць
Гасцініца «Мачыз» (злева) у канцы XIX ст.Будынак паштова-тэлеграфнай канторы ў Мінску
↑Архитекторы-строители Санкт-Петербурга середины XIX — начала XX века. Под общ. ред. Б. М. Кирикова. — СПб. Пилигрим, 1996. С. 138
↑у Юбілейным зборніку падаецца як «Бани Грицкова», але ў краязнаўчай «мясцовай» літаратуры згадваюцца ўладальнікі бань на р. Варонеж Аляксандр і Васіль Граўцовы (рус. Гревцовы)