Дзмітрый Мікалаевіч Ігнаценка
Дзмітрый Ігнаценка (нар. 24 кастрычніка 1988, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Сервалюкс-Агра». Клубная кар’ераВыхаванец магілёўскага «Дняпра», гуляў за дубль клуба, а ў сезоне 2007 з’яўляўся і ў асноўным складзе. Сезон 2008 правёў у арэндзе ў шклоўскім «Спартаку», пасля чаго апынуўся на Дальнім Усходе ў складзе каманды Другога дывізіёна Расіі «Сахалін». У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за шклоўскі «Спартак» і «Смаргонь» у Першай лізе. У 2012 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», у складзе якога правёў паспяховы сезон (8 забітых мячоў). У снежні 2012 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», стаўшы такім чынам першым набыццём аўтазаводцаў у міжсезонні. Але пазней жодзінскі клуб умацаваўся іншымі ігракамі, і Дзмітрый пачаў сезон 2013 на лаўцы запасных. У выніку толькі аднойчы выйшаў на поле (8 красавіка 2013 года ў самым канцы сустрэчы з «Дняпром»), і ў красавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў «Граніт»[3]. У студзені 2014 года, пакінуўшы «Тарпеда-БелАЗ», падпісаў кантракт з дэбютантам Вышэйшай лігі «Слуцкам», але ўжо праз месяц кантракт са случанамі быў разарваны. У выніку ў сакавіку 2014 года чарговы раз далучыўся да «Граніта»[4]. Дапамог «Граніту» перамагчы ў Першай лізе 2014, а сам з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[5]. У Вышэйшай лізе застаўся адным з лідараў мікашэвічцаў, у сезоне 2015 правёў за клуб усе 26 матчаў чэмпіянату. У ліпені 2016 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Граніта» пакінуў клуб і далучыўся да «Гарадзеі»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага правага паўабаронцы. Заставаўся трывалым іграком стартавага складу і ў сезонах 2017—2018. У студзені 2019 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[7]. Не здолеў замацавацца ў складзе, згуляў за «Шахцёр» толькі ў адным матчы — 15 сакавіка 2019 года ў Кубку Беларусі супраць «Белшыны» (1:0), у астатніх матчах звычайна нават не трапляў у заяўку. У чэрвені 2019 года пакінуў салігорскі клуб[8]. У ліпені 2019 года стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[9]. Спачатку трывала выхадзіў у стартавым складзе магіляўчан, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2019 года кантракт з «Дняпром» па пагадненні бакоў быў разарваны[10]. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Белшыне», аднак у выніку ў лютым падпісаў кантракт з рэчыцкім «Спадарожнікам»[11]. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў рэчыцкі клуб[12]. У студзені 2021 года стаў іграком «Смаргоні»[13]. Пакінуў клуб у жніўні 2021 года[14]. У лютым 2022 года папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[15], дзе пераважна выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў наваполацкі клуб[16]. Сезон 2023 пачаў у складзе клуба «Сервалюкс-Агра» ў Другой лізе. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia