ФК Спартак Шклоў
«Спартак» — беларускі футбольны клуб з горада Шклоў. Заснаваны ў 1992 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Гісторыя«Спартак» доўгі час гуляў у Другой лізе, некаторы час шклоўскі клуб быў фарм-клубам магілёўскага «Дняпра». Доўгі час «Спартак» быў трывалым прэтэндэнтам на павышэнне, і ў рэшце рэшт клуб трапіў у Першую лігу. Але, правёўшы там два сезоны, вярнуўся ў Другую лігу. У 2010 годзе клуб па фінансавых прычынах перайшоў у чэмпіянат Магілёўскай вобласці[1]. У красавіку 2014 года, пасля трох гадоў адсутнасці на рэспубліканскай арэне, шклоўскі клуб зноў стаў удзельнікам Другой лігі[2]. У выніку каманда апынулася ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 13 месца з 24. У сезоне 2015 «Спартак» стаў фарм-клубам магілёўскага «Дняпра», да складу шклоўцаў далучыліся былыя дублёры магіляўчан. У Другой лізе каманда ішла ў сярэдзіне турнірнай табліцы сваёй групы і не прэтэндавала на выхад у фінальны раўнд, але здолела стварыць невялікую сенсацыю ў Кубку Беларусі, перайграўшы спачатку фаварыта Другой лігі «Узду», а потым у першым матчы 1/16 фіналу атрымаўшы валявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (2:1), хоць той і быў прадстаўлены дубліруючым складам. Гэтае паражэнне стала для барысаўчан першым у сезоне 2015. У пачатку 2016 года «Спартак» вырашыў не заяўляцца ў Другую лігу, аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3]. У 2016—2020 гадах клуб удзельнічаў у чэмпіянаце Магілёўскай вобласці, дзе ў 2019 годзе стаў чэмпіёнам. У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Спартак» зноў далучыўся да Другой лігі. Папярэднія назвы
Дасягненні
Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Вядомыя ігракіКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia