Дзмітрый Пятровіч Плакс (геолаг)
Дзмітрый Пятровіч Плакс (Плакса; нар. 26 чэрвеня 1977, Мінск) — беларускі палеантолаг і стратыграф. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (2007). БіяграфіяНарадзіўся 26 чэрвеня 1977 года ў Мінску. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Распрацоўка карысных выкапняў» (2002), аспірантуру Інстытута геалогіі і гідрагеалогіі НАН Беларусі (2005). Працаваў у 2005—2010 гадах у Інстытуце геалогіі і гідрагеалогіі НАН Беларусі. З 2010 года дацэнт кафедры «Горныя работы» факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ. Аўтар вершаў на рускай і лацінскай мовах. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: стратыграфія, палеазойскія ніжэйшыя пазваночныя (рыбы і бяссківічныя). Спецыяліст у галіне стратыграфіі і палеанталогіі ніжне- і сярэднепалеазойскіх асадкавых утварэнняў Усходне-Еўрапейскай платформы. У асноўным даследуе сілурыйскую, дэвонскую і раннекаменнавугальную іхтыяфаўну Беларусі і сумежных рэгіёнаў і яе стратыграфічнае значэнне. Выбраная бібліяграфія
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia