Дзмітрый Пятровіч Плакс
Дзмітрый Пятровіч Плакс (шведск.: Dmitri Plax; нар. 12 чэрвеня 1970, Мінск) — беларускі мастак, перакладчык, паэт, празаік і журналіст. БіяграфіяНарадзіўся ў 1970 годзе ў Мінску. Удзельнік арт-групы «Беларускі клімат», заснаванай у 1987 годзе. З 1992 года супрацоўнічаў з «Белорусской деловой газетой», з 1994 — з газетай «Имя», дзе вёў аўтарскую калонку «Плаксы», рабіў карыкатуры. З 1997 года стала жыве ў Стакгольме (Швецыя). Стваральнік мастацкіх праектаў «Фотахоку» (разам з Ігарам «Міцьком» Корзунам), Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск; культурны цэнтр Inkonst, Мальмё, 2004—2008; «Schackspel» (разам з Магнусам Бертасам), Музей сучаснага мастацтва, Лейпцыг; Нацыянальны гістарычна-культурны музей, Полацк; Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 2005—2007; «Videodnevnik» (разам з Нільсам Класанам), Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск; Цэнтр сучаснага мастацтва, Кіеў; Муніцыпальная мастацкая галерэя, Харкаў; галерэя «Дзіндра», Львоў; галерэя Tegen 2, Стакгольм, 2006—2008; ды інш. З 1999 года супрацоўнічае са Шведскім Радыё, восенню 2004 года на міжнародным канале Шведскага Радыё — «Радыё Швецыя» заснаваў Беларускую службу, фактычна ўзначальваў яе да закрыцця восенню 2009 года. У 2009—2010 гадах — прадзюсар, вядучым праграм Рускай службы «Радыё Швецыя». З 2010 года — прадзюсар, драматург у Радыётэатры Шведскага Радыё. Сябра Шведскага ПЕН-цэнтра , Саюза пісьменнікаў Швецыі, Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 2022 года — кіраўнік Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў[2]. Літаратурная творчасцьПіша на шведскай, беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг «Жара» (СПб, 2004), «Cy Twomblys dagbok» (STHLM, 2006), «Трыццаць тэкстаў» (Мінск, 2009), «Если бы я был…» (e-book, Мінск, 2011), «re citat iver» (STHLM, 2012); Пераклаў на беларускую мову аповесць Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха» (Мінск, 2008), вершы Катарыны Фростэнсан (Мінск, 2011). Выдаў анталогію перакладаў беларускай літаратуры «Sptråket som svalan…» (STHLM, 2011). У перакладзе Дзмітрыя Плакса на рускую мову выйшлі два «шведскія» нумары часопіса «Монолог», у перакладзе на беларускую — тры «шведскія» нумары часопіса «Дзеяслоў». БібліяграфіяКнігі
У анталогіях
Пераклады
Таксама пераклаў на беларускую паасобныя вершы Т. Транстромера. П’есы
Праекты
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia