Дзмітрый Рыгоравіч Лявіцкі
Дзмітрый Рыгоравіч Лявіцкі (1735[1][2][…], Кіеў — 4 (16) красавіка 1822, Санкт-Пецярбург) — расійскі мастак-жывапісец ўкраінскага паходжання, майстар параднага і камернага партрэта. Акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў бацькі і ў жывапісца А. П. Антропава (з 1758 года). Удзельнічаў разам з бацькам у роспісе Андрэеўскай царквы ў Кіеве (сярэдзіна 1750-х гадоў). Каля 1758 года Лявіцкі пераехаў у Санкт-Пецярбург. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў. У Пецярбургу Лявіцкі працягваў займацца ў Антропава. Вядомасць Лявіцкаму прынеслі карціны, выстаўленыя ў экспазіцыі Акадэміі мастацтваў (1770). У тым жа годзе за партрэт А. П. Какорынава Лявіцкі атрымаў званне акадэміка. Выкладаў у Акадэміі мастацтваў (1771—1788), быў кіраўніком партрэтнага класа. ![]() Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia