Дзявочая гара (Мсціслаў)
Дзявочая гара — узгорак у паўночнай частцы г. Мсціслава Магілёўскай вобласці, размешчана на правым беразе ракі Віхры[1], паміж вуліцамі Пралетарскай, Красіна і Пушкіна[2]. Высокі мыс займае гарадзішча, імаверна, помнік язычніцкага культу[1]. Апісанне![]() Узгорак узвышаецца над узроўнем ракі на болей за 10 м. Пляцоўка памерам 108×48 м умацавана па краі валам вышынёй каля 2,5 м. Адкрыў у 1893 годзе Е. Р. Раманаў; абследавалі ў 1926 годзе А. М. Ляўданскі i С. А. Дубінскі, у 1978 годзе М. А. Ткачоў. Раскопкі праводзіў у 1959—1960 годзе Л. В. Аляксееў. Культурны пласт 0,6 м, верхняя частка яго ў старажытнасці была скапана для падсыпкі вала. У ім знойдзены матэрыялы бронзавага веку, кераміка днепра-дзвінскай i ранняга этапу зарубінецкай культур. Частка посуду аздоблена штрыхамі. Знойдзены сярэднелатэнская фібула, 2 грузікі дзякоўскага тыпу, абломак касцяных восцяў, серп, серпападобны нож, касцяныя пацеркі, шкляныя бранзалеты, жалезныя наканечнікі стрэл XVII ст. i іншае. Найбольш інтэнсіўным жыццё на гарадзішчы было з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н.э. да I ст. н.э. У XII—XVII стагоддзях выкарыстоўвалася мясцовым насельніцтвам як гарадзішча-сховішча. Матэрыялы раскопак 1959—1960 гадоў захоўваліся ў Інстытуце археалогіі АН СССР[3]. Пра гару захавалася паданне, што яна насыпана дзяўчатамі, што разам з яе назвай сведчыць пра пэўную сувязь з культам язычніцкага жаночага бажаства, багіні-дзевы. У мацерыку выяўлена прамавугольная яма без знаходак і другая — неглыбокая і бясформенная каля ўнутранага падножжа вала, у якой знойдзена некалькі лобных ці цемянных касцей дзіцяці. Імаверна, гэта рэшткі ахвярапрынашэння. Магчыма выкарыстанне дзявочай гары як язычніцкага культавага помніка і ў жалезным веку і ў перыяд ранняга феадалізму[1]. Пра язычніцкі звычай прынясення ў ахвяру дзяцей згадваў у XII ст. Кірыла Тураўскі. Дзіцячыя чарапы таксама выяўлены Бабінай гары пад Трахтэміравым ва Украіне, аднак, на думку археолага Б. А. Рыбакова, гара імаверней была прысвечана не багіні-дзеве, а багіні ўраджаю і лёсу[1]. У культурыСюжэт падання пра Дзявочую гару, якую дзяўчаты «з пясчынак злажылі», ужыты ў вершы Юлія Таўбіна «Песня» (1929)[4]. Зноскі
Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia