Дзякоўская культура

Фібулы (4,5) і ўпрыгожанні (6,7,8) эпохі Дзякоўскай культуры. Музей археалогіі Масквы.

Дзякоўская культура — культура фіна-ўгорскіх плямён, якія ў VII ст. да н.э. — V ст. н.э. жылі ў міжрэччы Волгі і Акі, у Верхнім Падзвінні, на Валдайскім узвышшы. Назву атрымала ад гарадзішча каля в. Дзякова (у межах Масквы). Насельніцтва жыло патрыярхальнымі сем’ямі ў наземных жытлах і паўзямлянках на гарадзішчах і паселішчах. Займалася жывёлагадоўляй, лядным земляробствам, паляваннем і рыбалоўствам, вырабляла жалезныя і касцяныя прылады працы, бронзавыя ўпрыгожанні. Кераміка слоікападобнай формы з тэкстыльнымі адбіткамі (адсюль іншая назва — культура тэкстыльнай керамікі) і арнаментам на верхняй частцы пасудзін. На тэрыторыі Беларусі найбольш даследаваныя помнікі: Заторны, Новы Болецк, Мямлі (Гарадоцкі раён) і інш.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya