Дзямееўка
Дзяме́еўка — былы пасёлак у Малажынскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 12 км на ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 125 км ад Гомеля. Водная сістэмаНа поўначы і поўдні меліярацыйныя каналы. Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Лоеў. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны ў 1-й палове 1920-х гадоў перасяленцамі з вёсак Стары Макрэц і Новы Макрэц, на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1940 годзе 24 двары. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты цалкам спалілі пасёлак. У 1959 годзе ў складзе калгаса «XVIII партз'езд» (цэнтр — вёска Крыўча). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia