Стары Макрэц
Стары́ Макрэ́ц[1] (трансліт.: Stary Makrec, руск.: Старый Мокрец) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 12 км на ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 125 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Лоеў. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу. ГісторыяВыяўленае археолагамі гарадзішча (у 400 м ад вёскі, на ўзвышшы сярод балот) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1908 годзе ў Ручаёўскай воласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Краіна Саветаў», працавалі 2 ветракі (з 1904 і 1907 г.), 2 гамарні і воўначасальня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Пераможца» (цэнтр — вёска Малейкі), знаходзіўся фельчарска-акушэрскі пункт. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia