Крыўча
Кры́ўча[1] (трансліт.: Kryŭča, руск.: Кривча) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 11 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 39 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля. Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з поўдня пад вострым кутом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як сяло Крыўча ў валоданні князя Вішнявецкага, з 2-й паловы XVII стагоддзя — Канецпольскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. У 1897 годзе знаходзіўся хлебазапасны магазін, вятрак. У 1908 годзе ў Брагінскай воласці. З 8 снежня 1926 года цэнтр Крыўчанскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Пераможца», працавалі 2 ветракі (з 1907 года), конная крупарушка (з 1907 года), 3 гамарні. На ўскраіне ў 1930-40 гадах размяшчалася Крыўчанская МТС. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года фашысты спалілі 115 двароў і забілі 11 жыхароў. У баях за вызваленне вёскі і яе наваколля загінулі 22 салдаты (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Тут жа ўсталявана скульптура салдата, якая ўвекавечвае памяць 209 мясцовых жыхароў, якія загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе. У 1959 годзе цэнтр калгаса «XVIII партз’езд». Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, 2 крамы. Паблізу ёсць радовішчы жалезняку. Да 1998 года ў склад Крыўчанского сельсавета ўваходзіла цяпер не існая вёска Чырвоная Дуброва. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia