Дзямідавіцкі сельсавет (Касцюковіцкі раён)
Дзямі́давіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дзямідавічы. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР. 5 снежня 1931 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тупічына, сельсавет перайменаваны ў Тупічынскі. 8 снежня 1959 года цэнтр Прусінскага сельсавета перанесены ў вёску Дзямідавічы, сельсавет перайменаваны ў Дзямідавіцкі, таксама да сельсавета далучана частка скасаванага Пячарскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Аляксандраўка, Гарадок, Іванаўка, Круты Роў, Пабеда, Ракітнік, Рэспубліка і Тупічын) і частка скасаванага Каніцкага сельсавета (3 населеныя пункты: Вітунь, Вялікая Мухаўка і Малая Мухаўка)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты[2]. У сакавіку 1977 года скасавана вёска Паўлаўка (злілася з вёскай Дзямідавічы)[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1550 чалавек[4], з іх 94,1 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,4 % — азербайджанцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1073 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia