Сялецкі сельсавет (Касцюковіцкі раён)
Сяле́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Сялецкае. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялынкавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смолькаўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 18 населеных пунктаў[2]. 27 чэрвеня 2007 года скасавана вёска Марцінаўка[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1263 чалавекі[4], з іх 94,1 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 821 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia