Дзяржаўны музей (Амстэрдам)
Дзяржаўны музей (Рэйксмюзеум, нідэрл.: Rijksmuseum, МФА: [ˈrɛi̯ksmyˌzeːjʏm]) — мастацкі музей у Амстэрдаме (Нідэрланды). ГісторыяМузей заснаваны ў 1808 годзе братам Напалеона I, каралём Галандыі Луі Банапартам. Адкрыты для публічнага наведвання ў 1815 годзе. Новы будынак пабудаваны ў 1877—1885 гадах архітэктарам Пітэрам Кёйперсам. Экспазіцыя![]() У музеі маецца мастацкая калекцыя (карціны, скульптуры і дэкаратыўнае мастацтва, мастацтва краін Азіі), гістарычная калекцыя (археалагічныя артэфакты, карціны, скульптуры, адзенне) і збор малюнкаў, гравюр і фатаграфій. Аснову мастацкай калекцыі складаюць шматлікія працы галандскіх майстроў XV—XIX стагоддзяў, у прыватнасці, прадстаўлены вядомыя майстры XVII стагоддзя, у першую чаргу, Рэмбрант, Вермеер і Халс, а таксама дэ Хох, Стэн, Ройсдал, ван дэр Гельст, ван Скорел і іншыя. Галоўнае месца ў экспазіцыі адведзена «Начному дазору» Рэмбранта (карціна належыць гораду Амстэрдаму, у музеі знаходзіцца на часовым захоўванні). У 1906 годзе будынак музея быў перабудаваны дзеля размяшчэння гэтай карціны. Галерэя
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia