Дзяўчына з жамчужнай завушніцай (саўндтрэк)
«Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» (англ.: Girl with a Pearl Earring) — саўндтрэк Аляксандра Дэспла да аднайменнага фільма 2003 года. Аляксандр Дэспла дэбютаваў у якасці кінакампазітара ў 1985 годзе і на момант напісання музыкі да фільма «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» быў аўтарам саўндтрэкаў да больш чым 70 пераважна французскіх фільмаў. Праца над фільмам Пітэра Уэбера вывела яго на міжнародную арэну і стала прарыўной для яго галівудскай кар’еры. Саўндтрэк быў высока ацэнены крытыкамі, а кінастужка «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» была намініравана за музыку да фільма на «Залаты глобус», прэмію «BAFTA» і «Еўрапейскую кінапрэмію». Спіс кампазіцый
Гісторыя стварэнняЗапіс саўндтрэка адбываўся з 19 па 23 ліпеня 2003 года на студыі «Sony Studios» у Лондане[1]. Дэспла выкарыстоўваў вялікі струнны аркестр з фартэпіяна, чэлестай, драўлянымі і меднымі духавымі інструментамі[7][3]. Узнагароды і намінацыі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia