Прывід пяра (саўндтрэк)
«Прывід пяра» (англ.: The Ghost Writer) — саўндтрэк Аляксандра Дэспла да аднайменнага фільма 2010 года. Саўндтрэк быў выпушчаны неўзабаве пасля прэм’еры фільма — 23 лютага 2010 года[2]. Музыка да фільма атрымала станоўчую ацэнку крытыкаў, а кампазітар Аляксандр Дэспла быў намініраваны на 13 кінематаграфічных узнагарод і ўдастоіўся 7 з іх, у тым ліку прэміі «Сезар» і «Еўрапейскай кінапрэміі»[8]. Спіс кампазіцый
Гісторыя стварэнняАдной з асноўных складанасцяў пры стварэнні саўндтрэка да «Прывіда пяра» была адсутнасць магчымасці для кампазітара кантактаваць з рэжысёрам, так як той знаходзіўся пад арыштам[9]. АналізАўтарам саўндтрэка з’яўляецца французскі кампазітар Аляксандр Дэспла. Напісаны ім саўндтрэк спалучае ў сабе элементы авангарднай музыкі і класічнай музыкі канца XIX стагоддзя, а таксама наследуе традыцыям кінамузыкі Жоржа Дэлеру і Бернарда Хермана[1][10]. Саўндтрэк складаецца з 17 кампазіцый, якія, па вялікім рахунку, рухаюцца вакол адной цэнтральнай тэмы. Практычна ўсе трэкі падтрымліваюць атмасферу саспенсу: некаторыя ціха, як «Investigation» і «The Predecessor», іншыя больш жвава, як «Travel to the Island» і «In the Woods». Некаторыя больш працяглыя мелодыі, такія як «The Truth About Ruth» і «Pr Paul Emmett» уяўляюць сабой апавядальныя фрагменты, якія плаўна развіваюцца ад адной музычнай рэплікі да іншай[1]. Тым не менш, калі разглядаць саўндтрэк да фільма «Прывід пяра» у цэлым, то ён успрымаецца хутчэй як шэраг музычных кампазіцый, а не як адзін музычны твор, што аднак не перашкаджае гэтай музыцы цудоўна працаваць у кантэксце фільма[1]. Узнагароды і намінацыіЗа музыку да фільма «Прывід пяра» кампазітар Аляксандр Дэспла быў намініраваны на 13 кінематаграфічных узнагарод і ўдастоіўся 7 з іх, у тым ліку прэміі «Сезар» і «Еўрапейскай кінапрэміі». Ніжэй прыведзены спіс узнагарод і намінацый у храналагічным парадку.
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia