Ладдзя Роспачы (аповесць)
«Ладдзя́ Ро́спачы» — аповесць беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. ГісторыяАповесць напісана ў 1964 годзе на беларускай мове, але ўпершыню надрукавана ў часопісе «Нёман» № 2 за 1968 год у перакладзе Васіля Сёмухі на рускую мову. На 23 старонках рукапісу цэнзары зрабілі 296 правак. Толькі ў 1978 годзе выдадзена на беларускай мове.[1] У 2010 годзе выйшла непадцэнзурнае выданне, усе раней змененыя і выразаныя фрагменты проста графічна паказаны ў тэксце ў аўтарскім варыянце. СюжэтАповесць насычана глыбокімі разважаннямі над сэнсам жыцця і лёсам роднай зямлі. У аповесці ўжыта шмат алегарычных сімвалаў. Так, сама Ладдзя Роспачы — Беларусь, якая, пераадольвае змрок забыцця, бяспамяцтва і жахаў, уваскрасае і адраджаецца. Ад смерці і знікнення яе ратуе Гервась Выліваха — жыццялюб, мастак, які не расстаецца з лютняй нават у царстве Смерці, абаронец людзей і шчыры патрыёт роднай зямлі. Уладзімір Караткевіч сцвярджае, што каханне, цярпенне, смех і жартаўлівасць дазволілі беларускаму народу выстаяць у самых неспрыяльных умовах.
Галоўны герой падання — «небагаты, але добрага роду шляхціч» Гервась Выліваха з места Рагачоўскага, які бавіць час вясёлымі ігрышчамі і ў любоўных прыгодах. Падманутыя мужы абураны Вылівахам, але нічога могуць з ім зрабіць. Урэшце, каралева Бона Сфорца, жонка караля Жыгімонта Старога, аб’язджала ўладанні і завітала ў свой Рагачоўскі замак, абывацелі горада звярнуліся да яе па дапамогу. Пасля сустрэчы Вылівахі з каралевай Бонай да яго прыйшла Смерць і забрала ў падземнае царства. ЭкранізацыяУ 1987 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» выйшаў мультыплікацыйны фільм «Ладдзя Роспачы». Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia