Дніпроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў
Дніпроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў — украінская дзяржаўная спецыялізаваня вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Дніпры. ГісторыяВучэльня заснавана 16 сакавіка 1966 года як Днепрапятроўская спецыяльная сярэдняя школа міліцыі МУС СССР. У 1992 годзе яна была рэарганізавана ў Днепрапятроўскую вучэльню міліцыі МУС Украіны. 1 верасня 1997 года вучэльня міліцыі была пераўтворана ў вышэйшую навучальную ўстанову - Днепрапятроўскі юрыдычны інстытут МУС Украіны. У 2001 годзе на базе інстытута створана Юрыдычная Акадэмія МУС Украіны, якая ў 2005 годзе была рэарганізавана ў Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў. Сёння універсітэт - гэта вышэйшая навучальная ўстанова IV-га ўзроўню акрэдытацыі, магутны навукова-навучальны комплекс Прыдняпроўскага рэгіёна. У 2016 годзе ўніверсітэт прызнаны лепшай навучальнай установай рэгіёну ў галіне права. СтруктураВа ўніверсітэце вучацца, атрымліваюць прафесійную падрыхтоўку і павышаюць кваліфікацыю больш за 10 тысяч курсантаў, слухачоў і студэнтаў па спецыяльнасцях «Права», «Праваахоўная дзейнасць» і «Менеджмент». Штогод універсітэт прымае на навучанне каля 1,8 тысяч асоб, якія пасля заканчэння навучальнай установы атрымліваюць дыпломы дзяржаўнага ўзору адукацыйна-кваліфікацыйных узроўняў бакалаўра і магістра. У склад асноўнай базы ўніверсітэта ў Дніпры ўваходзяць факультэты:
Таксама ва ўніверсітэт ўваходзіць вучэбна-навуковы інстытут завочнага навучання і павышэння кваліфікацыі. У склад універсітэта ўваходзіць асобны Крыварожскі факультэт. Функцыянуе Запарожскі цэнтр першаснай прафесійнай падрыхтоўкі "Акадэмія паліцыі". У цэлым ва ўніверсітэце функцыянуюць 6 факультэтаў і 20 кафедраў, якія рыхтуюць спецыялістаў-юрыстаў для ўсіх рэгіёнаў Украіны. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia