Дом па вуліцы 17 верасня, 35 (Брэст)
Дом па вуліцы 17 верасня, 35 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Жылы дом пабудаваны ў канцы XIX — першай палове XX ст. з цэглы. Архітэктура![]() Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 складаюць ансамбль гарадской забудовы, які склаўся ў канцы XIX — першай палове XX ст. Будынкі маюць характэрную для таго часу блакіроўку, аб’яднаны ў самастойныя фрагменты. Галоўныя фасады выходзяць на «чырвоную лінію» забудовы. Аб’яднаны з домам № 37 у адзіны корпус, ад дома № 33 аддзелены праездам. Двухпавярховы кампактны прамавугольны ў плане аб’ём з вальмавым дахам. Галоўны сіметрычны фасад вылучаны ў цэнтры балконам, вуглавымі лапаткамі, міжпаверхавым поясам, падаконнымі філёнгамі. Завершаны карнізам на дэнтыкулах. Дваровы фасад — з выступаючым аб’ёмам лесвічнай клеткі і зашклёнай галерэяй на 2-м паверсе. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia