Вуліца 17 верасня (Брэст)
17 верасня (руск.: улица 17 сентября) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада. Названа ў гонар уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. РазмяшчэннеАрыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Савецкіх Пагранічнікаў і Савецкай. Пачынаецца ад вуліцы Будзённага каля плошчы Свабоды, перасякае вуліцу Дзяржынскага, з усходу прымыкае вуліца Астроўскага, далей перасякае праспект Машэрава, вуліцу Інтэрнацыянальную і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Чырванафлоцкай каля ракі Мухавец. Даўжыня вуліцы складае каля 850 м. ЗабудоваНяцотны бок
![]() Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 складаюць ансамбль гарадской забудовы, які склаўся ў канцы XIX — першай палове XX ст. Будынкі маюць характэрную для таго часу блакіроўку, аб’яднаны ў самастойныя фрагменты. Галоўныя фасады выходзяць на «чырвоную лінію» забудовы. Уваходы з двара. Праезд паміж дамамі № 33 і 35. Фрагмент забудовы — узор архітэктурнага вырашэння невялікіх гарадскіх жылых дамоў, індывідуальная апрацоўка якіх стварае разнастайнасць і маляўнічасць агульнай горадабудаўнічай кампазіцыі[1].
Цотны бок
Галерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia