Дом па праспекце Незалежнасці, 14
Дом па праспекце Незалежнасці, 14 — жылы дом у Мінску. Помнік савецкай грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны. Пабудаваны ў 1947—1951 гг. (архіт. М. Паруснікаў) з цэглы. Архітэктура![]() Размешчаны з водступам ад «чырвонай лініі» забудовы ў глыбіні курданёра. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане, шасціпавярховы 45-кватэрны будынак. 1-ы паверх заняты прадпрыемствамі гандлю і бытавога абслугоўвання. Галоўны фасад мае эркеры на вышыню 5 паверхаў і балконы з карынфскімі капітэлямі. Вокны 1-га і 6-га паверхаў паўцыркульныя, астатніх — прамавугольныя. Фасад завершаны высокім парапетам, дэкарыраваны пад руст. Верхнія паверхі дэкарыраваны карнізнымі цягамі, пілястрамі, абрамленнямі акон, арачкамі, гірляндамі і разеткамі. У аснове планіроўкі жылых паверхаў 3 тыпавыя секцыі (архіт. С. Кавыкоў), трох- і чатырохпакаёвыя кватэры. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia