Дом па праспекце Незалежнасці, 22
Дом па праспекце Незалежнасці, 22 — жылы дом у Мінску, размешчаны на праспекце Незалежнасці, паміж вуліцамі Леніна (№ 7) і Энгельса (№ 10). Пабудаваны ў 1949—1954 гг. з цэглы па праекце архітэктара М. Паруснікава. Дом — помнік грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны. У будынку размяшчаецца уваход на станцыі метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая». Архітэктура![]() Аднолькавы паводле аб’ёмна-прасторавага і планіровачнага вырашэння з домам № 23, размешчаным насупраць. Пяціпавярховы П-падобны ў плане. На першым паверсе размешчаны прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, уваходы ў якія ажыццяўляюцца праз лоджыі (па 2 у кожным доме). Галоўны фасад члянёны міжпаверхавымі карнізамі на 3 ярусы. Ніжні ярус вырашаны ў буйной ордарнай пластыцы і члянёны на вышыню 2 паверхаў пілястрамі, з інтэрвалам праз 2 аконныя праёмы. Масіўны ніжні ярус падкрэслены рустоўкай і буйнымі арачнымі праёмамі вітрын і лоджый. Верхні ярус крапаваны пілястрамі карынфскага ордара. Прасценкі дэкарыраваны паўкалонамі. На 4-м паверсе ў кампазіцыю фасада ўведзены балконы на кранштэйнах. Фасады завершаны масіўным карнізам і балюстрадай з пінаклямі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia