Дональд III (кароль Шатландыі)
Дональд III Прыгожы (шатл. гэл.: Domnall Bán, Domnall mac Donnchada, англ.: Donald III the Fair, каля 1033 — 1099) — кароль Альбы (Шатландыі) (1093—1094, 1094—1097), сын караля Дункана I. БіяграфіяПасля гібелі Малькальма III, Дональд III, скарыстаўшыся нявызначанасцю, захапіў Эдынбург і стаў каралём Шатландыі. Тады ж ён выгнаў са свайго двара ўсіх англічан. Аднак у маі 1094 года Дункан II (сын Малькальма), які прысягнуўся на вернасць Вільгельму II Рудому, з англійскай арміяй пад камандаваннем свайго цесця Гаспатріка Нартумбрыйскага ўварваўся ў Шатландыю і захапіў прастол. Зрынуты Дональд адступіў у горы, дзе аб'яднаўся з Мел Петарам Мак-Леанам, мармэрам Мернса, і падняў паўстанне. Хоць англічане пакінулі двор Дункана, мяцежнікі не супакоіліся і 12 лістапада 1094 года забілі Дункана. Іншыя прэтэндэнты на шатландскую карону былі яшчэ малымі, што дазволіла Дональду зноў умацаваць сваю ўладу. Праз некаторы час у 1097 годзе Вільгельм Руды падбухторыў маладога прынца Эдгара, які жыў пры яго двары, на захоп шатландскага прастола і даў яму армію для дасягнення гэтай мэты. Адбылася кароткая міжусобная вайна, у выніку якой Дональд III быў зрынуты. На працягу яшчэ двух гадоў ён вёў вайну супраць Эдгара, але ў 1099 годзе быў схоплены, аслеплены і пажыццёва пасаджаны ў замак Рэскаўбі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia