Аляксандр II (кароль Шатландыі)
Аляксандр II (англ.: Alexander II; ст.-гэл. Alaxandair mac Uilliam; суч. гэл. Alasdair mac Uilleim; 24 жніўня 1198 — 6 ліпеня 1249) — кароль Шатландыі ў 1214—1249 гадах. БіяграфіяЁн быў адзіным сынам Вільгельма I Льва і Эрменгарды дэ Бамон-о-Мэн. Ён нарадзіўся ў Хадынгтоне, Усходні Лотиан, у 1198, і ўспадкаваў карону пасля смерці свайго бацькі 4 снежня 1214 г., быў каранаваны ў Скуне 6 снежня таго ж года. Праз год пасля яго ўсшэсця на пасад, кланы МакУільямаў і МакХетаў, непрымірымыя ворагі шатландскай кароны, паднялі паўстанне, але адданыя войскі хутка падавілі іх мяцеж. У гэтым жа годзе Аляксандр далучыўся да англійскіх баронаў у іх вайне супраць Іаана I Англійскага, і павёў войска ў Англію, каб падтрымаць іх, але пасля смерці Іаана, калі быў заключаны мір паміж юным Генрыхам III Англійскім і французскім прынцам Людовікам VIII Французскім, шатландскі кароль спыніў ваенныя дзеянні. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia