Дружба (Цярнопальская вобласць)
Дружба[1] (укр.: Дружба) — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны на аўтадарозе Цярнопаль — Чарнаўцы. Да 1963 г. паселішча мела назву Зялёная ці Зэлэна[1] (укр.: Зелена). Агульная характарыстыкаРазвіваць населены пункт пачалі як паселішча чыгуначнікаў з 1896 г., калі быў адкрыты чыгуначны рух на лініі Цярнопаль — Капычынці. Паблізу мястэчка ў выніку археалагічных раскопак выяўленыя помнікі ранняга жалезнага веку. Сёння тут функцыянуюць прадпрыемствы АТ «Галнафтахім», ТАА «Эталон-лес», камбінат хлебапрадуктаў, СП «Кераміка», кансервавы і дрэваапрацоўчы заводы, цэх перапрацоўкі драўніны, пункт цукровага завода. У мястэчку дзейнічаюць агульнаадукацыйная школа I—III ступеняў, дом культуры, бібліятэка. Ёсць грэка-каталіцкі і праваслаўны храмы. Паблізу мястэчка, побач з чыгункай на тэрыторыі вучэбна-аздараўленчага комплексу «Чырвоная каліна» знаходзіцца аднайменны батанічны сад. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia