Вэлыка Бэрэзавыця
Вэлыка Бэрэзавыця[1] (укр.: Велика Березовиця) — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Паўднёвае прадмесце Цярнопаля, размешчанае ўсяго ў 5 км ад яго цэнтра. Агульная характарыстыкаРазмешчана паселішча ў цэнтры Цярнопальскага раёна, на левым і часткова правым беразе ракі Сэрэт. Праз паселішча праходзяць важныя транспартныя артэрыі — чыгуначная лінія Цярнопаль — Чарткіў і аўтадарога Цярнопаль — Чарнаўцы. У прадмесце рэгулярна курсіруюць аўтобусы, злучаючы яго з большасцю мікрараёнаў Цярнопаля. Насельніцтва паселішча расце аднымі з самых хуткіх тэмпаў у вобласці. Па стане на 1973 г. тут пражывала 3,36 тыс. жыхароў, у 2003 — 6,7 тыс., у 2011 г. — 7.25 тыс., 2015 г. — 7,98 тыс. чалавек. Дзейнічаюць агульнаадукацыйная школа i-III ступеняў, пачатковая школа, дашкольная ўстанова «Кабзарык», дом культуры, бібліятэка, фельшарска-акушэрскі пункт, два паштовых аддзяленні, ветэрынарная лячэбніца, 6 магазінаў, рэстаран, бар. РэлігіяУ пасёлку ёсць чатыры культавыя збудаванні, тры з якіх — дзеючыя: царква Узнясення Гасподняга УГКЦ (1859 г.), царква Святога Уладзіміра УГКЦ (1993 г.), царква Святых Барыса і Глеба УГКЦ (2009 г.), каталіцкая капліца (1899 г.). Дзейнічаюць Цярнопальская вышэйшая духоўная семінарыя імя Патрыярха Іосіфа Сляпога УГКЦ і Украінская лютэранская багаслоўская семінарыя Святой Сафіі. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia