Завадскэ (Цярнопальская вобласць)
Завадскэ[1] (укр.: Заводське) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чарткіўскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Агульная характарыстыкаПершыя дамы з’явіліся тут у 1977 г. Паселішча было пабудавана на месцы хутара Ліпнікі (ці Лыпныкы[1]) адначасова з будаўніцтвам Чарткіўскага цукровага завода. Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 2 ліпеня 1981 г. новазбудаванаму населенаму пункту была прысвоена назва Завадскэ (руск.: Заводское). 28 ліпеня 1981 г. рашэннем Цярнопальскага абласнога савета паселишча было аднесена да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу. Другі па колькасці жыхароў населены пункт у раёне, размешчаны ў цэнтры раёна за 4 км ад раённага цэнтра і за 2 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Шманькіўчыкы. Ад верасня 2015 г. пасёлак — цэнтр пасялковай аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады. Праз пасёлак пралягае аўтамабільны шлях Бучач — Чарткіў — Скала-Падзільская, адкуль па дарозе Р24 можна дабрацца да Камянца-Падольскага. У пасёлку ёсць дзве царквы — Святога апостала Андрэя Першазванага (ПЦУ) і Спаслання Святога Духа (УГКЦ). Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia