Тэрэбоўля
Тэрэбо́ўля[1] (укр.: Теребовля), або Церабо́ўля — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Былы адміністрацыйны цэнтр Тэрэбоўлянскага раёна. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. ГісторыяПершыя пасяленні на тэрыторыі сучаснай Тэрэбоўлі ўзніклі ў часы неаліту. З XI ст. горад быў цэнтрам Церабоўльскага княства. Ад сярэдзіны XIV ст. Церабоўля пад уладай Польскага Каралеўства. У 1389 годзе горад атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права. Ад канца XIV ст., пасля будаўніцтва замка, горад стаў цэнтрам абароны супраць наездаў крымскіх татар. У 1594 годзе Севярын Налівайка, падчас паўстання, захапіў замак. У 1772—1918 гадах, як і ўся Усходняя Галічына, горад у складзе Аўстра-Венгрыі. У лістападзе 1918 — ліпені 1919 гадоў Тэрэбоўля ўваходзіла ў склад ЗУНР. У складзе Польскай Рэспублікі горад быў цэнтрам павету. У 1939—1941 — пад савецкай, у 1941—1944 — пад нямецкай акупацыяй. У 1944—1991 гадах у складзе СССР. Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia