Дрысвяты (возера)
Дрысвя́ты (літ.: Drūkšiai) — возера на мяжы Літвы і Беларусі (Браслаўскі раён) у басейне ракі Дрысвята, за 22 км на захад ад горада Браслаў, каля аграгарадка Дрысвяты. Найбольшае паводле плошчы возера Літвы. Возера Дрысвяты сумесна з возерам Ставок стала азёрным вадасховішчам пасля будаўніцтва на рацэ Прорва ў 1953 годзе плаціны ГЭС «Дружба народаў». НазваНазва Дрысвяты балцкага паходжання[2]. Аснова Dris- таксама ў балцкіх гідронімах, шырока раскіданых па ўсходзе старабалцкай тэрыторыі: Дрыса, Дрысела (цераз Аку ад Разані), Дрысенка (прыток Жыздры на Верхнім Павоччы)[3], Дрыска (двойчы на Верхнім Падонні)[4]. З іх паказальная назва Дрысела, бо ўтвораная з дапамогай балцкага гідранімічнага пашыральніка -el- (як у назвах рэк *Скідзела, *Зецела). У дрысвяцкай назве гэтая аснова ў пашыраным выглядзе Dris-ṷ-. Так сама ўтвораная і назва ракі Бірвета (< Bir-ṷ-) на поўдні ад Дрысвятаў[5]. Пашыральнік -int- (> -ят-) у назвах азёраў на Падзвінні Дрывяты, Навята (абодва на ўсходзе ад Дрысвятаў), Усвят, Удвят. ГідраграфіяПлошча паверхні 44,5 км². Даўжыня 13 км, найбольшая шырыня 5,8 км. Даўжыня берагавой лініі 60,3 км. Найбольшая глыбіня 31 м, сярэдняя 7 м. Аб’ём вады 313 млн м³. Плошча вадазбору 604 км². Схілы катлавіны — узгоркі і грады вышынёй да 15 м, месцамі спадзістыя, забалочаныя, усходнія і паўднёва-ўсходнія разараныя, астатнія аблесеныя. Звілістая берагавая лінія ўтварае мноства заліваў, асабліва ў паўднёвай частцы. На берагах шмат валуноў. Рэльеф дна ўзгорысты; да глыбіні 5 м пясчаныя грунты, цэнтральная частка выслана ілам. На возеры 8 астравоў, найбольшы з іх Замак (плошча 0,26 км², у XIV—XVII стагоддзях тут існаваў Дрысвяцкі замак). Упадаюць рэкі Апівардка, Рычанка, выцякаюць рэкі Прорва (злучае Дрысвяты з возерам Аболе) і Дрысвята. ЭкалогіяГідратэхнічныя збудаванні ГЭС рэгулююць узровень возера Дрысвяты, якое выкарыстоўваецца ў якасці вадаёма-ахаладжальніка Ігналінскай АЭС. Возера эўтрофнае. Зарастае каля 10 % плошчы возера. У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, язь, сазан, судак, плотка, лінь і іншыя віды рыб. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia