Дубраўка Уграшыч
Ду́браўка У́грашыч (харв.: Dubravka Ugrešić [dǔbraːʋka ǔɡreʃitɕ]; 27 сакавіка 1949 — 17 сакавіка 2023) — харвацкая пісьменніца. БіяграфіяЗ палітычных прычын жыла ў эміграцыі. Пасля распаду Югаславіі заняла нейтральную пазіцыю паміж сербамі і харватамі, што было непрымальным для шмат каго з суайчыннікаў. Нават знакаміты пісьменнік Антун Шолян, вядомы сваёй стрыманасцю ў этнічных пытаннях, не прыняў пазіцыю Дубраўкі Уграшыч. Шмат хто ўспрымаў гэта як нацыянальную здраду. З’ехаўшы ў 1993 годзе, жыла ў Нідэрландах і ЗША. Да эміграцыі на працягу 20 гадоў выкладала рускую мову і літаратуру на кафедры тэорыі літаратуры ва ўніверсітэце ў Заграбе. У 1988 годзе выдала зборнік альтэрнатыўнай рускай прозы. У літаратуры дэбютавала ў 1970-х гадах, яе творы перакладзены на амаль усе еўрапейскія мовы. Піша раманы і эсэ. Дубраўка Уграшыч жыла ў Амстэрдаме. Мела шматлікія міжнародныя і югаслаўскія ўзнагароды. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia