Тумінічы

Вёска
Тумінічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 107 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216[1]
Паштовы індэкс
211007[2]
Аўтамабільны код
2
Тумінічы на карце Беларусі ±
Тумінічы (Беларусь)
Тумінічы
Тумінічы (Віцебская вобласць)
Тумінічы

Ту́мінічы[3] (трансліт.: Tuminičy, руск.: Туминичи) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Зубрэвіцкага сельсавета.

Гісторыя

Згадваецца ў 1643 як вёска ў складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. З 1772 г. у складзе Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні[5]. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губерняў Расійскай імперыі.

У пачатку ХХ стагоддзя ў складзе Коханаўскай воласці Аршанскага павета. У гэты час у Тумінічах налічвалася 28 двароў і 246 жыхароў, вёсцы належала 207 дзесяцін зямлі. У 1923 годзе у населенным пункце пражывала 420 жыхароў. У 1924—28 гадах — цэнтр сельсавета. У 1938 годзе ў вёску сселены хутар Русанаў. У 1979 годзе з Тумінічамі злілася вёска Аляксандрава. Па стане на 1 студзеня 1998 года ў Тумінічах налічвалася 80 двароў і 147 жыхароў. Каля вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі: два курганныя могільнікі (па два насыпы), якія ў 1981 годзе выявіў і абследаваў Міхаіл Іванавіч Лашанкоў. Па стане на 1 студзеня 1998 года — 37 двароў і 60 жыхароў[6].

Да 27 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Тумініцкага сельсавета[7], дзе ў 1924—1928 гадах з’яўлялася яго цэнтрам. Да 22 студзеня 1963 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассавета[8], да 8 красавіка 2004 года ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсавета[9].

Зноскі

  1. Белтэлекам (руск.)
  2. Белпошта (руск.)
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Тумі́нічы
  4. Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 151.
  5. Списки землевладельцев и имений Могилевской губернии. Форум. (руск.)
  6. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.518. ISBN 985-11-0170-2.
  7. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  8. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  9. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya