Зубрэвічы (Аршанскі раён)
Зубрэвічы — аграгарадок у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Зубрэвічы з’яўляюцца цэнтрам Зубрэвіцкага сельсавета. ГеаграфіяМесціцца за 30 км на паўднёвы захад ад Оршы, за 110 км ад Віцебска, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Копысь[3], на рацэ Ульянаўка. ГісторыяВядомы прынамсі з 1444 года як «двор» Зубравічы, цэнтр удзела князя Дзмітрыя Сякіры ў Друцкім княстве. У 7-м індыкце князь склаў тастамент (7-ы індыкт прыпадае на 1429 ці 1444 год, дакумент звычайна датуюць 1444) на карысць жонкі Соф’і, дзяцей і нашчадкаў, паводле якога ўладанні складаліся з «двароў» Зубравічы і Хімы, «зямлі пустой» Дубровенскай, «двароў» Быхаў (пазнейшы Новы Быхаў), Добасна i даннікаў у Турцы (сярод земляў Свіслацкай воласці).[4] Згадваецца ў 1643 як мястэчка з царквой у складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[5]. З 1772 г. у складзе Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні[6]. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губерняў. З 1938 г. у складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавета.[7] Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia