Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дубраўскі сельсавет у складзе Копыскага раёнаАршанскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Дубраўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дубраўскага сельсавета 11 населеных пунктаў[1]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Першамайскага сельсавета ў межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ударнік» (9 населеных пунктаў: Балотавічы, Барэйшава, Вярхоўе, Дзятлава, Лісуны, Мацнава, Мезенава, Тумінічы і Хадулы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зубрэвічы, сельсавет перайменаваны ў Зубрэвіцкі[2].
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1305 чалавек[3], з іх 86,6 % — беларусы, 11,6 % — рускія, 1,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 964 чалавекі[5].
Крыніцы
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.