Лютыя
Лю́тыя[1] (трансліт.: Liutyja, руск.: Лютые) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета. З 5 мая 1962 года да 28 ліпеня 1966 года вёска з’яўлялася цэнтрам Акцябрскага сельсавета[2][3]. ГісторыяВядома з 1624 года, вёска ў Чарэйскім маёнтку канцлера Льва Сапегі Вялікага Княства Літоўскага. У 1663 годзе Сапега перадаў сяло свайму сыну Казіміру Леану. У 1713 годзе 33 двары, 20 валок зямлі. У пачатку XX стагоддзя ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета, 37 двароў, 252 жыхары. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады вёска ў Смародзінскім сельсавеце Чарэйскага раёна, потым Абчугскім сельсавеце Крупскага раёна, з 1962 да 1966 года — цэнтр Акцябрскага сельсавета. У 1930-я гады створаны калгас «Ударнік», у вёсцы 96 двароў, 402 жыхары. У 1941 годзе ў вёсцы 96 двароў, 402 жыхары. У Вялікаю Айчынную вайну ў вёсцы дзейнічала падпольная група. На франтах вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 38 чалавек, спалена 14 двароў, знішчаны 41 мірны жыхар. З 1957 года ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка». На 1 студзеня 1998 года 52 гаспадаркі, 110 жыхароў. Клуб, бібліятэка, крама[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia