Асечана
Асе́чана[1] (трансліт.: Asiečana, руск.: Осечено) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. ГісторыяВядома з 1524 года, запісана баярынам Васілём Сенкавічам. Належала князю Багдану Фёдаравічу Адзінцэвічу. У 1790 годзе — фальварак Чарэйскага графства. У 1880 годзе дзейнічаў вінакурны завод. У пачатку XX стагоддзя ў складзе Чарэйскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. З 1924 года ў Заборскім сельсавеце Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі, потым Крупскага, Халопеніцкага, зноў Крупскага раёнаў. У 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Пуцілавец». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 чалавек, у партызанскай барацьбе 7, знішчана 15 мірных жыхароў. Вёска была часткова спалена. Пасля вайны вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «Бальшавік», з 1960 года — саўгаса «40 год Кастрычніка», з 1961 годзе ў складзе саўгаса, потым калгаса «Касянічы». З 5 мая 1962 года да 28 мая 2013 года ў складзе Абчугскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1998 года — 33 гаспадаркі, 47 жыхароў, працуе крама[3]. З 28 мая 2013 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета[4]. Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia