Дымітрыс Мітропулас
Дымітрыс Мітро́пулас (грэч. Δημήτρης Μητρόπουλος; 18 лютага (1 сакавіка) 1896, Афіны — 2 лістапада 1960, Мілан) — грэчаскі і амерыканскі дырыжор, піяніст , кампазітар. Член-карэспандэнт Афінскай АН (1933). БіяграфіяМузычная адоранасць Мітропуласа выявілася ў малалецтве, калі з 11 да 14 гадоў ён праводзіў у сябе дома кожную суботу музычныя сходы. Да гэтага часу адносіцца яго першае сачыненне — саната для скрыпкі і фартэпіяна (не захавалася). З 1908 года вучыўся ў Афінскай кансерваторыі, у 1920 годзе ўдасканальваўся ў Бруселі ў П. Жыльсона, у 1921—1924 гадах у Берліне ў Феруча Бузоні. У 1921—1925 гг. быў асістэнтам дырыжора Берлінскай оперы Эрыха Клайбера. З 1924 выступаў як дырыжор. У далейшым займаў шэраг музычных пасад у Грэцыі, працягваючы часта выступаць у Германіі. У 1930 г. на канцэрце з Берлінскім філарманічным аркестрам выканаў 3-і фартэпіянны канцэрт С. Пракоф'ева, адначасова дырыжуючы з-за клавіятуры, — практыка, звычайная для старадаўняга музіцыравання і даволі нечаканая для гэтага часу. У 1936 г. Мітропулас упершыню выступіў у ЗША з Бостанскім аркестрам і ў канцы 1930-х гг. фактычна перасяліўся ў Амерыку, атрымаўшы грамадзянства ў 1946 г. У 1937—1949 гг. ён быў галоўным дырыжорам Мінеапаліскага сімфанічнага аркестра. У 1950—1958 гадах галоўны дырыжор Нью-Ёркскага філарманічнага аркестра. Адначасова з 1954 г. і да самай смерці Мітропулас кіраваў аркестрам нью-ёркскай «Метраполітэн-опера». ТворчасцьВыступаў як оперны дырыжор у буйнейшых тэатрах свету, у т.л. «Метраполітэн-опера», «Ла Скала» і інш., кіраваў пастаноўкамі твораў В. А. Моцарта, Дж. Вердзі, Дж. Пучыні, М. Равеля, Д. Міё, П. Чайкоўскага, М. Мусаргскага і інш. Аўтар оперы «Сястра Беатрыса» (паст. 1920), сімфанічнай паэмы «Пахаванне» (1916), Concerto grosso (1929), камерна-інструментальных ансамбляў, музыкі да драматычных спектакляў і інш. Ушанаванне памяціЗ 1963 года ў Нью-Ёрку праводзяцца конкурсы маладых дырыжораў імя Мітропуласа. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia