Дымітрыс Сальпінгідыс
Дымітрыс Салпінгідыс (грэч. Δημήτρης Σαλπιγγίδης; нар. 18 жніўня 1981, Фесалонікі, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Грэцыі. Кар’ераПАОКПрафесійную кар’еру пачаў у 1999 годзе ў клубе ПАОК, за які хваляваўся з дзяцінства. У тым жа годзе, для раскрыцця патэнцыялу і набору вопыту, малады Дымітрыс быў аддадзены клубам у арэнду ў каманду «Ларыса», а пазней, у 2000 годзе, гэтак жа на правах арэнды, перайшоў у клуб «Кавала» з аднайменнага грэчаскага горада. У 2002 годзе вярнуўся ў родны ПАОК, у якім гуляў да 2006 года, забіўшы 55 мячоў і стаўшы ў апошнім для сябе сезоне ў складзе гэтага клуба лепшым бамбардзірам чэмпіянату Грэцыі. «Панатынаікос»16 жніўня 2006 года перайшоў у «Панатынаікос», а ПАОК за яго трансфер не толькі атрымаў 1,8 млн еўра, але яшчэ і дадаткова трох ігракоў, у выніку, агульная сума ўгоды ацэньваецца ў 5 млн еўра. Ужо праз 4 дні пасля пераходу, 20 жніўня, у першым жа матчы ў складзе сталічнага клуба, зрабіў хет-трык, забіўшы тры мячы ў браму клуба «Эгалео». Вяртанне ў ПАОКПраз чатыры вельмі паспяховых сезоны з «Панатынаікосам» улетку 2010 года Дымітрыс вярнуўся ў ПАОК. 16 чэрвеня 2010 года было афіцыйна абвешчана, што ён падпісаў чатырохгадовы кантракт з клубам, пасля таго, як яго скончыўся тэрмін дзеяння кантракта са сталічным клубам. Міжнародныя выступыУ складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі гуляе з 2005 года. Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2008 года. У лістападзе 2009 года Салпінгідыс забіў адзіны гол у двух стыкавых матчах са зборнай Украіны за права выхаду на чэмпіянат свету 2010 года, дзякуючы чаму зборная Грэцыі ў другі раз у сваёй гісторыі прабілася на чэмпіянат свету. ДасягненніПАОК
Панатынаікос
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia