Дыфазіястр сплюшчаны
Дыфазіястр сплюшчаны, Дзераза двухбаковавострая (Diphasiastrum complanatum) — вечназялёная шматгадовая расліна; тыпавы від роду Дыфазіястр (Diphasiastrum) сямейства Дзеразовыя (Lycopodiaceae). Батанічнае апісанне
' Вечназялёная шматгадовая травяністая расліна да 30 см вышынёй. Сцёблы сцелюцца, доўгія, неглыбока пагружаныя ў субстрат, з рэдкімі, моцна паменшанымі філоідамі. Вертыкальныя парасткі ўзыходзячыя, дыхатамічна разгалінаваныя і размешчаныя ў адной плоскасці веерападобна, зялёныя (святлей афарбаваныя з брушнога боку), уплошчаныя, 3-4 мм шырынёй. Філоіды супраціўныя, размешчаны ў чатыры шэрагі, нізбягаючыя, прыціснутыя да восі (лускападобныя), завостраныя. Спінныя філоіды зрастаюцца з воссю, з адстаючай вяршыняй, валькаватыя, налягаюць адзін на аднаго, 4 мм даўжынёй, бакавыя — пашыраныя, высока зрастаюцца з воссю, адсталыя ў верхняй частцы, 4,5 мм даўжынёй з гіялінавай вяршыняй, крыху заварочваюць на брушны бок, уплошчаныя, 3-4 мм шырынёй. Страбілоідаў два — пяць, 2-3 см даўжынёй, на ножках 8-13 см даўжынёй. Спорафілоіды дэльтападобна-сэрцападобныя 2,5-3 мм даўжынёй. Спарангій амаль паўкруглы 0,7 мм даўжынёй. Споры у Сярэдняй паласе Расіі спеюць у чэрвені — ліпені. Ад блізкароднаснага дыфазіястра трохкаласковага (Diphasiastrum tristachyum (Pursh) Holub) адрозніваецца больш тонкімі парасткамі, сабранымі ў шчыльныя пучкі, і шыза-зялёнымі брушнымі і спіннымі філоідамі, аднолькавымі па даўжыні. Распаўсюджанне і асяроддзе пасяленняШырока распаўсюджаны ў Паўночным паўшар’і: Паўночная Амерыка (заходняя частка), Атлантычная Еўропа, Усходняя і Цэнтральная Еўропа, Скандынаўскі, Міжземнаморскі, Мангольскі, Японска-Кітайскі фларыстычныя раёны. У Беларусі сустракаецца паўсюдна[1], у Расіі — амаль па ўсёй тэрыторыі. Расце на светлых, добра дрэніраваных участках у ліставых і хваёвых (радзей у ялова-піхтавых) лясах на нізінах і ў лясным поясе, на перасохлых балотах. Пазбягае карбанатных глеб і парод, у бамбучніках і на гарах у іглічных і лісцяных лясах. Гаспадарчае значэнне і ўжываннеРаней ужываўся для атрымання зялёнай фарбы для воўны. АховаЗанесены ў Чырвоную кнігу Украіны. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia